Прадстаўнікам БАЖ заявілі, што П.Шарамета няма ў 2-м шпіталі
У прыёмным аддзяленні 2-га клінічнага шпіталю прадстаўнікам БАЖ* у 17.15 адказалі, што П. Шарамета ў іх ужо няма: яго нібыта адправілі ў інфекцыйны шпіталь на вул. Крапоткіна.
У прыёмным аддзяленні 2-га клінічнага шпіталю прадстаўнікам БАЖ у 17.15 адказалі, што П. Шарамета ў іх ужо няма: яго нібыта адправілі ў інфекцыйны шпіталь на вул. Крапоткіна. Яны заявілі, што Шарамет звярнуўся да іх у сувязі з нядаўна перанесенай пнеўманіяй, хаця пацвердзілі, што журналіста да іх прывезла машына “хуткай дапамогі”. На пытанне, ў якім стане знаходзіўся журналіст, у прыёмным аддзяленні не адказваюць.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"