На віцебскім вакзале затрымалі Валерыя Шчукіна


24 сакавіка позна ўвечары ў Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна, журналіста "Народнай волі", калі ён збіраўся выязджаць у Мінск.

паводле Радыё "Свабода"

24 сакавіка позна ўвечары ў Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна, журналіста "Народнай волі", калі ён збіраўся выязджаць у Мінск. Афіцыйная прычына яго затрымання - хуліганства і нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы.

Паводел "Свабоды", сп. Шчукін зноў вярнуўся ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання, з якога выйшаў толькі 23-га сакавіка, адбыўшы там 7 сутак таксама за "дробнае хуліганства" паводле заявы старшыні выбарчай камісіі, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"