БАЖ падаў скаргу на парушэнні правоў журналістаў


- Спыніць парушэнні правоў журналістаў, што ўтрымліваюцца ў спецпрымальніку ГУУС Мінгарвыканкама;

- Спыніць парушэнні правоў журналістаў, што ўтрымліваюцца ў спецпрымальніку ГУУС Мінгарвыканкама; -забяспечыць своечасовае інфармаванне пра месцазнаходжанне затрыманых; - забяспечыць прыём перадач асобам, што знаходзяцца ў спецпрымальніку; - прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў затрыманых і арыштаваных; - такія патрабаванні пералічаныя ў скарзе, якую накіраваў сёння БАЖ начальніку спецпрымальніка на Акрэсціна, начальніку ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама пракурору г. Мінска.

БАЖ звяртае ўвагу на шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў працэсе затрымання журналістаў і іншых грамадзян: у спецпрыёмнік людзі змяшчаюцца без адпаведнай дакументацыі; немагчыма своечасова атрымаць інфармацыю аб іх месцазнаходжанні; умовы ўтрымання затрыманых людзей не адпавядае ніякім нормам; не забяспечаная праца сістэмы перадачы асабістых рэчаў і прадуктаў харчавання затрыманым.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"