Аляксей Радс асуджаны на 10 сутак за хуліганства
Гродзенскі журналіст Аляксей Радс асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту "за хуліганства". Ён быў сярод 10-і асобаў, затрыманых міліцыяй 20 сакавіка ў цэнтры Гродна (дзе павінна была адбыцца, але не адбылася акцыя пратэсту). У судзе знаходзяцца таксама журналісты "Glos znad Niemna na uchodzstwie" А. Пісальнік і Ігар Банцар.
А. Радс - адміністратар уласнага сайту forum.grodno.net, былы адміністратар інтэрнэт-сайту grodno.forum.by. Год таму кіраўніцтва "Аблтэлекаму" прапанавала яму звольніцца па ўласным жаданні, а папулярны форум, што размяшчаўся на серверы "Аблтэлекаму", был закрыты. На форуме абмяркоўваліся актуальныя тэмы, прысвечаныя палітыцы, асобе прэзідэнта і дзяржаўнай прапагандзе, і па іх вялася свабодная дыскусія наведнікаў. Уласны сайт А. Радса ўяўляў сабою поўны аналаг закрытага.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"