Затрымалі прадстаўніка прэсавай групы Мілінкевіча


20 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска павінен адбыцца разгляд справы Аляксея Шэіна, прадстаўніка прэc-групы Аляксандра Мілінкевіча.

20 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска павінен адбыцца разгляд справы Аляксея Шэіна, прадстаўніка прэc-групы Аляксандра Мілінкевіча. Як паведамляе сайт А. Мілінкевіча (даступны зараз па адрасе www.svaboda.info), яго вінавацяць у парушэнні арт. 156 КоАП - "дробнае хуліганства".

19 сакавіка ў кватэру да А. Шэіна ўварваліся міліцыянты з аўтаматамі і супрацоўнікі КДБ, якія правялі ператрус і забралі некаторыя асабістыя рэчы. Затым А. Шэіна перавезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна, дзе ён і правёў ноч.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"