Л.Ананіч: "Асобныя СМІ пасля выбараў могуць пахвалявацца…"
"Відавочна, неабходна ўнясенне ў заканадаўства аб СМІ зменаў, каб інтэрнэт-газеты былі афіцыйна зарэгістраваныя як СМІ", - заявіла 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, каментуючы сітуацыю з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў пад час агітацыйнай кампаніі. Пра гэта паведаміў сайт www.akavita.by са спасылкай на "Інтэрфакс".
"Мы стараліся максімальна ашчадна кантраляваць выкананне заканадаўства аб СМІ. Думаю, асобныя СМІ, якія свядома дапускалі парушэнні закона, могуць пахвалявацца", - дадала яна. Л. Ананіч падкрэсліла, што за апошні час, акрамя звароту ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб закрыцці газеты "Згода", "Мінінфарм не выносіў пісьмовых папярэджанняў іншым сродкам масавай інфармацыі".
"Думаю, ніякія СМІ не могуць быць закрытыя пасля выбараў, таму што відавочных парушэнняў закона не дапускалася", - заявіла Л.Ананіч. Пры гэтым яна дадала, што "асобныя СМІ, відавочна, працавалі на асобных кандыдатаў у прэзідэнты". Намесніца міністра выказала незадаволенасць тым, "адна з газет апублікавала "Парады мітынгоўцам", назваўшы гэта "безадказнымі паводзінамі".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"