А.Бастунец: "Рэдакцыя "Народнай волі" не зрабіла ніякіх парушэнняў заканадаўства"
Сітуацыю вакол "Народнай волі" пракаментаваў намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец: "Міліцыя не мае права ажыццяўляць нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах і заканадаўства аб СМІ. Яна нават не мае права складаць пратаколаў па адпаведных артыкулах Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Рэдакцыя "Народнай волі" не зрабіла ніякіх парушэнняў заканадаўства, паколькі дзейнічала ў яго межах. Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае ніякіх забаронаў адносна асвятлення выбараў у недзяржаўных СМІ і, больш за тое, - прадастаўляе права кожнаму весці агітацыю. А арт. 58 Канстытуцыі дэкларуе, што "ніхто не можа быць змушаны да выканання абавязкаў, не прадугледжаных Канстытуцыяй РБ і яе законамі, альбо да адмовы ад сваіх правоў". "Я расцэньваю гэта як замах на свабоду масавай інфармацыі", - рзюмуе А. Бастунец.