13:15


У будынак Ленінскага РАУС, дзе знаходзяцца затрыманыя сёння журналісты, не пускаюць нікога з прадстаўнікоў прэсы альбо грамадскасці. Капітан міліцыі, які адмовіўся назваць сваё імя, заявіў, што РАУС - рэжымная ўстанова, і ўвайсці туды нельга. Каля будынку прысутнічаюць прадстаўнікі БАЖ, АБСЕ, рэдакцыі "Комсомольскай правды в Белоруссии" і іншых СМІ. Каля будынку стаіць машына "хуткай дапамогі": журналісты мяркуюць, што яе выклікалі карэспандэнту "Комсомольской правды в Белоруссии" Алегу Улевичу, у якога сур'ёзная траўма носу.