Жанна Літвіна: "Кантроль за інфармацыйнай прасторай - спосаб палітычнага выжывання беларускай ўлады..."


"Чарговы інцыдэнт з удзелам замежнага журналіста сведчыць пра тое, што праблема кантролю за абарачэннем інфармацыі пра Беларусь, на жаль, выйшла за межы нашай краіны", - так пракаментавала старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна адмову ва ўездзе карэспандэнту "Gazety Wyborczej", - Цяпер робіцца спроба кантраляваць і інфармацыю, якая з'яўляецца ў СМІ ў суседняй краіне".

"Наогул, у перыяд падрыхтоўкі да выбараў 19 сак авіка праблемы, звязаныя з інфармaцыяй, неверагодна абвастрыліся. Найперш гэта выяўляецца ў татальным кантролі за інфармацыяй унутры краіны: замест аб'ектыўных звестак грамадзяне атрымліваюць прапагандысцкія стэрэатыпы... Зразумела што сёння кантроль за інфармацыйнай прасторай - спосаб палітычнага выжывання беларускай ўлады. Але нецывілізаванасць паводзінаў, якую ўлады дэманструюць у дачыненні не толькі да сваіх, але і замежных журналістаў, думаю, не ідзе на карысць іміджу дзяржавы - асабліва ў перыяд, калі да нашай унутранай сітуацыі прыцягнутая такая ўвага", - лічыць Ж. Літвіна.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"