"Ціск на СМІ ставіць пад сумнеў вынікі выбараў у Беларусі"
Пераслед, які зазнае большасць незалежных беларускіх газет з боку ўладаў, выклікае сумнеў у сумленнасці правядзення прызначаных на 19 сакавіка прэзідэнцкіх выбараў, - гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках прэс-канферэнцыі па сітуацыі з беларускімі СМІ, што адбылася 10 лютага ў Маскве. Сустрэчу зладзіў Камітэт абароны журналістаў (Нью-Ёрк), прадстаўнік якога Аляксандр Лупіс некалькі дзён знаходзіўся ў Беларусі. У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Андрэй Бастунец, намеснік галоўнага рэдактара "Народнай волі" Святлана Калінкіна і кіраўнік Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі (Масква) Алег Панфілаў.
"Ніякія выбары не могуць лічыцца законнымі, калі выбарцы пазбаўленыя незалежных крыніц інфармацыі пра кандыдатаў і іх платформы", - заявіў на прэс-канферэнцыі А. Лупіс. Ён заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць гэтыя злачынствы супраць СМІ і не прызнаваць вынікаў выбараў 19 сакавіка, "калі незалежным журналістам не будзе забяспечаная магчымасць бесперашкодна працаваць і інфармаваць насельніцтва краіны пра ход выбарчай кампаніі.
Цалкам прэс-рэліз можна прачытаць ТУТ