Затрыманы наклад "Народнай волі"
Лёс накладу "Народнай волі", затрыманага на беларуска-расійскай мяжы 3-га студзеня, будзе вядомы да сярэдзіны сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч. Па яго словах, найбліжэйшымі гадзінамі са Смаленскай друкарні павінныя прывезці дакументы, якія пацвердзяць законнасць выхаду газеты.
Затрыманне першага ў новым годзе, здвоенага 8-палоснага нумару выдання, які выйшаў накладам 27 тысяч асобнікаў, адбылося ўвечары 3-га студзеня, - паведаміла Радыё "Свабода". Пры перасячэнні расійска-беларускай мяжы супрацоўнікі аддзелу кантрабанды мытнай службы затрымалі ўвесь наклад, спаслаўшыся на тое, што адзін з суправаджальных дакументаў быў аформлены неналежным чынам. Увечары наклад "Народнай Волі" быў дастаўлены ў Дубровенскі аддзел міліцыі, дзе знаходзіцца дагэтуль.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"