У Азэрбайджане да сьмерці зьбілі журналіста за крытыку футбаліста
Журналіст Расім Аліеў памёр у шпіталі ў Баку 9 жніўня пасьля ўчорашняга зьбіцця, паведамілі яго сваякі. Яны лічаць, што напад быў зьдзейснены прыхільнікамі футбаліста Джавада Гусейнава ў адказ на крытыку футбаліста, якую журналіст напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Гусейнаў інцыдэнт не камэнтуе.
Расім Аліеў стаў трэцім журналістам у Азэрбайджане, які памёр гвалтоўнай сьмерцю за апошнія 10 гадоў.
Аліеў, раней працаваў у Інстытуце свабоды і бясьпекі рэпарцёраў, вядучай арганізацыі свабоды СМІ Азэрбайджана.