Галоўнае ў ліпені
«Выбор журналистов Крыма: эмиграция или российская цензура»
Карта свабоды СМІ ў Еўропе
Журналіст прапаў на тры тыдні, аказалася – у турме
Забойца Настассі Бабуравай асуджаны на пажыццёвае
У Сірыі прапалі тры ваенныя карэспандэнты
Турэцкія ўлады блакуюць курдскія сайты
У М'янме вызвалены пяцёра журналістаў
***********
«Выбор журналистов Крыма: эмиграция или российская цензура»
Даклад пра стан журналістыкі ў Крыме ад “Камітэта абароны журналістаў”
“Індэкс цэнзуры”, ЕФЖ і “Рэпарцёры без межаў” запусцілі інтэрактыўную карту свабоды СМІ ў Еўропе. На карту шараговыя карыстальнікі могуць дадаваць звесткі пра парушэнні свабоды СМІ.
Журналіст прапаў на тры тыдні, аказалася – у турме
У Туркменістане ўжо тры тыдні трымаюць пад арыштам журналіста Сапармамеда Непескуліева, фрылансера, які супрацоўнічае з мясцовым “Радыё Свабода” і сайтам “Альтэрнатыўныя навіны Туркменістана”, што працуе з Нідэрландаў. Журналіст прапаў каля горада Туркменбашы 7 ліпеня, калі збіраўся рабіць рэпартаж з каспійскага курорта Аваза. Сям’я знайшла яго 28 ліпеня ў турме непадалёку ад Авазы пад абвінавачаннямі ў захоўванні наркотыкаў. Родныя турбуюцца тым, што да журналіста маглі прымяняцца катаванні.
Непескуліеў вядомы сваімі матэрыяламі па сацыяльных праблемах, інфраструктуры.
Забойца Настассі Бабуравай асуджаны на пажыццёвае
24 ліпеня “Камітэт абароны журналістаў” вітаў прысуд Іллі Гарачаву: ультраправы нацыяналіст быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне па шэрагу абвінавачанняў, сярод якіх – арганізацыя забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі “Новай газеты” Настассі Бабуравай у 2009 годзе. У 2011 годзе па гэтай справе ужо былі асуджаны два іншыя нацыяналісты, выканаўцы забойстваў.
У Сірыі прапалі чатыры фрылансеры
У Сірыі прапалі тры іспанскія журналісты-фрылансеры, вопытныя ваенныя карэспандэнты, сябры “Рэпарцёраў без межаў”. Яны працавалі ў горадзе Халеб і прапалі 13 ліпеня, разам з мясцовым каардынатарам. “Рэпарцёры” заклікаюць іспанскія ўлады ўсімі магчымымі намаганнямі дапамагчы знайсці журналістаў. Прыблізна там жа 20 чэрвеня прапаў японскі фрылансер. Ад пачатку вайны ў Сірыі загінулі 12 міжнародных карэспандэнтаў; больш за 90 былі захоплены, месцазнаходжанне прыблізна чвэрці з іх дагэтуль невядома.
Турэцкія ўлады блакуюць курдскія сайты
У Турцыі ўлады заблакавалі як мінімум восем курдскіх і левых сайтаў “за прапаганду тэрарызма”. Таксама 22 ліпеня быў кароткачасова заблакаваны Твітар, каб выдаліць здымкі самагубства, у час якога загінулі яшчэ дзесяткі чалавек. “Камітэт абароны журналістаў” абураны і патрабуе разблакаваць доступ і не перашкаджаць абмену інфармацыяй.
Пяцёра журналістаў вызвалены ў М’янме
У М’янме вызвалены пяць журналістаў, арыштаваных па антыдзяржаўных абвінавачваннях. Журналісты былі арыштаваны ў ліпені 2014 года, і ў кастрычніку асуджаны на два гады турмы за дыфамацыю. Усяго прэзідэнцкая амністыя вызваліла 7.000 вязняў.