Брэст: Аліна Літвінчук абскарджвае рашэнне суда першай інстанцыі


Журналіст-фрылансер Аліна Літвінчук накіравала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, каб аспрэчыць пастанову суда Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне пакараць яе буйным штрафам.

3 чэрвеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Шурын прызнаў Літвінчук вінаватай адразу па двух эпізодах паводле арт. 22.9 КаАП ч. 2 (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і аштрафаў на 10,8 мільёна рублёў (два разы па 30 базавых велічыняў).

Паводле Аліны Літвінчук, яна дагэтуль не здолела атрымаць копію пратакола судовага паседжання, хаця суддзя абяцаў выдаць дакумент яшчэ на мінулым тыдні.

Сёлета суды ў Брэсце ўжо чатыры разы прымалі рашэнні пакараць Аліну Літвінчук штрафамі на падставе “незаконнага вырабу і рапсаўсюду прадукцыі СМІ” (а фактычна – за супрацоўніцтва з «Беларускім Радыё Рацыя»).