Карыстальнікі сталі чытаць інакш. Што рабіць медыя?
Чытачы ўсё менш заходзяць на галоўныя старонкі сайтаў і рубрык, а наўпрост ідуць на канкрэтны матэрыял праз пошук і сацыяльныя сеткі.
З гэтай прычыны рэдакцыям інтэрнэт-медыяў варта перагледзець пэўныя падыходы да працы, – лічаць даследчыкі.
Галоўную старонку-«вітрыну» можна адаптаваць пад патрэбы дня, не баяцца змяняць яе структуру.
(Гэтак робіць “Медуза”, фактычна вярстаючы анлайн-газету ў «жывым эфіры»:
- Ціхі дзень. Нічога не адбываецца. Навіны можна паставіць ніжэй, зверху трымаць грунтоўны аналітычны матэрыял;
- Адскі дзень. Уся галоўная павінна быць пра гэта і ўвесь час абнаўляецца.
- Ноч. Лагічна паставіць зверху “Галоўныя навіны”, а не “Апошнія навіны”.
- Выходныя. Палітыкі менш, забаваў больш.)
Інфаграфіку варта падаваць не як асобныя тып матэрыялаў, а як дадатак да асноўнага тэксту (можна выкарыстоўваць неаднаразова);
Паведаміць пра нешта першымі ўжо недастаткова: трэба быць першымі, хто праілюструе навіну фотаздымкамі, відэа, меркаваннямі…
Абгрунтаванне і больш падрабязнае апісанне гэтых падыходаў можна знайсці ТУТ.