Праваабаронцы запрашаюць журналістаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную зніклым
Сярод іншых удзел у сустрэчы возьме маці зніклага сябра ГА "БАЖ" Дзмітрыя Завадскага Вольга Рыгораўна.
Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 16-й гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, пройдзе 7 мая з 18-й да 20-й гадзіны (вул. Чарнышэўскага, 3, Управа БНФ).
У мерапрыемстве бяруць удзел:
Раіса Міхайлоўская. Кіраўніца «Беларускага дакументацыйнага цэнтру» (БДЦ), аўтарка ідэі і прадзюсарка фільма «Банда».
Гары Паганяйла. Старшыня юрыдычнай камісіі БХК, прадстаўнік сем'яў зніклых А. Ганчара, А. Красоўскага, Д. Завадскага.
Алег Волчак. Кіраўнік ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву», прадстаўнік сям'і Юрыя Захаранкі.
Мечыслаў Грыб. Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь у 1994—1996 гадах. Генерал-лейтэнант міліцыі, заслужаны юрыст Беларусі.
Вольга Завадская. Маці зніклага аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага.
БДЦ на падставе рэдкіх дакументаў рэканструяваў падзеі, звязаныя з нашумелымі знікненнямі вядомых беларускіх палітыкаў на пачатку 2000-х. Вынікам працы стала дакладна выбудаваная і дакументальна пацверджаная ўзаемасувязь усіх трагічных эпізодаў. Даследаванні выліліся ў сцэнар фільма «Банда», паказ якога адбудзецца пасля прэс-канферэнцыі.