Рэгуляванне кантэнту ў Інтэрнэце паводле прававых прынцыпаў
24 сакавіка падчас міжнароднай канферэнцыі "RightsOn" у Філіпінах, актывісты, прадстаўнікі ІТ-кампаній і навукоўцы прынялі "Манільскія прынцыпы адказнасці ў Інтэрнэце".
Ініцыятарам дакумента была Міжнародная кааліцыя праваабарончых арганізацый з удзелам "Фонда электронных межаў"(Electronic Froniter Foundation).
"Усе камунікацыі ў Інтэрнэце адбываюцца праз пасярэднікаў, такіх як інтэрнэт-правайдэры, сацыяльныя сеткі, пошукавыя сістэмы. Палітыка, якая рэгулюе прававую адказнасць пасярэднікаў за змест гэтых паведамленняў, уплывае на правы карыстальнікаў, у тым ліку на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду аб'яднанняў і права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.
Каб абараніць свабоду выказвання меркаванняў і стварыць спрыяльныя ўмовы для інавацыйнай дзейнасці, якая ўраўнаважвае патрэбы ўрадаў і іншых зацікаўленых бакоў, групы грамадзянскай супольнасці з усяго свету сабраліся разам, каб прапанаваць гэтую сістэму базавых гарантый і найлепшых практык. Яны заснаваныя на міжнародных дакументах аб правах чалавека і іншых міжнародных нормах."
"Манільскія прынцыпы" складаюцца з шасці асноўных пунктаў:
1. Пасярэднікі павінны быць абаронены законам ад адказнасці за змест трэціх асобаў.
2. Матэрыялы не павінны выдаляцца ці блакавацца без судовага рашэння.
3. Заяўкі на абмежаванні зместу павінны быць зразумелымі, адназначнымі і афармляцца па працэдуры, вызначанай законам.
4. Законы, абмежавальныя меры на распаўсюджванне зместа павінны адпавядаць крытэрам неабходнасці і прапарцыйнасці.
5. Законы і абмежавальныя меры павінны паважаць працэдуры, напрыклад, права на апеляцыю, іншыя правы чалавека.
6. Палітыка абмежавання кантэнту павінна грунтавацца на прынцыпах празрыстасці і падсправаздачнасці.
Пакуль што "Манільскія прынцыпы" сабралі каля 40 подпісаў арганізацый і каля 100 подпісаў асобных людзей. Больш падрабязна чытайце Тут
Спасылкі па тэме:
U.N. Special Rapporteur emphasises private corporations’ role in regulating online speech