Працягваецца прыём заявак на майстар-клас "Асновы жанру следчай журналістыкі" (Да 23 лютага)
Вядучы майстар-класа ад "Прэс-клуба Беларусь" – Дэвід Кроўфард, рэпарцёр The Wall Street Journal Europe, супрацоўнік арганізацыі журналісцкіх расследаванняў CORRECT!V, якая месціцца ў Берліне, адзін з аўтараў нашумелага расследавання крушэння малазійскага самалёта на ўсходзе Украіны.
Майстар-клас будзе ўключаць наступныя тэмы:
— як скласці план расследавання;
— як правесці інтэрв’ю з крыніцай;
— як праверыць дакладнасць інфармацыі, якая даступная у сеціве;
— якія падыходы да пабудовы тэксту прыдатныя для гэтага жанру.
Асновам следчай журналістыкі ўдзельнікі майстар-класа змогуць павучыцца ў майстра гэтага жанру.
Майстар-клас адбудзецца ў суботу, 28 лютага, а 12-й гадзіне. Падаць заяўку на яго можна тут.
Удзельнікі, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення майстар-класа дадаткова.
Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца да панядзелка, 23 лютага (да 12-й гадзіны).
Кандыдаты, якія даслалі анкеты, атрымаюць паведамленне пра вынікі конкурснага адбору не пазней за 24 лютага.
Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў магчымая кампенсацыя выдаткаў на праезд да/з Мінска.
Працоўныя мовы — ангельская, руская.
Партнёры – TUT.BY, ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Інфармацыйны партнёр – "Медыякрытыка".
Калі ў вас узніклі пытанні, звяртайцеся на адрас: press-club@press-club.by.
Вы таксама можаце наведаць адкрытую сустрэчу з Дэвідам Кроўфардам 27 лютага (для ўдзелу ў сустрэчы неабходна папярэдне зарэгістравацца).