Працягваецца вылучэнне дэлегатаў на з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”


Адпаведны сход 5 лютага прайшоў у маладзечанскай філіі арганізацыі. На сходзе, дзе прысутнічалі старшыня арганізацыі Жанна Літвіна і яе намесніца Аліна Суравец, быў абмеркаваны стан спраў у аб’яднанні, а таксама вылучаныя дэлегаты на справаздачна-выбарчы з’езд ГА “БАЖ”.

Нагадаем, што ІХ з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прызначаны на 24 красавіка бягучага года. Рада арганізацыі вызначыла квоты і механізм вылучэння дэлегатаў.

Паводле рашэння Рады, вылучэнне дэлегатаў на з’езд адбываецца са студзеня па красавік 2015 года на сходах філій арганізацыі ў рэгіёнах, а таксама на сходах сябраў ГА “БАЖ” па месцы іх працы альбо жыхарства.

Гэта азначае, што сябры арганізацыі, якія не стаяць на ўліку ў рэгіянальных філіях, могуць праводзіць адпаведныя сходы па месцы сваёй працы альбо жыхарства – у рэдакцыях, калектывах, у гарадах, дзе няма рэгіянальнай суполкі. Але пры гэтым чалавек мае права ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў толькі на адным сходзе.

Падрабязная інфармацыя пра механізм вылучэння дэлегатаў тут.

 

На гэтую ж тэму:

Гродзенскія БАЖаўцы вылучылі дэлегатаў на з’езд арганізацыі (ФОТА)