Bялікі канцэрт «Госьціцы»

Наша Ніва
19 студзеня фальклор-тэатр «Госьціца» сустракаецца з прыхільнікамі і былымі ўдзельнікамі. У малой зале КЗ «Мінск» (Кастрычніцкая, 5) пройдзе прэзентацыя другога альбома «Госьціцы» і канцэрт-сустрэча.

CD-выданне пад назвай «…І куды што падзелася?» – рарытэтны збор запісаў спеўнага рэпертуару ўдзельнікаў фальклор-тэатра 1986—2005 гадоў.

Канцэрт-сустрэча — гэта жывое выкананне найлепшых спеўных шэдэўраў з калекцыі «Госьціцы», сольныя выступы, дэманстрацыя фрагментаў з відэафільмаў і канцэртных праграм фальклор-тэатра.

Да ўвагі гледачоў прапануецца буклет з выявамі ўдзельнікаў калектыва розных часоў.

Пачатак сустрэчы а 19-й.