«Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры

Будзьма разам!
13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Свята пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3). 13 снежня з 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.