Выстава абрадавай атрыбутыкі Гомельшчыны

Будзьма разам!
3 снежня абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на адкрыццё выставы абрадавай атрыбутыкі Гомельшчыны «Колаварот».

На ёй будзе прадстаўлена багатая і разнастайная калекцыя атрыбутыкі з усіх раёнаў вобласці, якая сустракаецца ў старажытных каляндарна-земляробчых і сямейна-побытавых святах і абрадах жыхароў Гомельскай вобласці.


Выстава працягнецца да 14 студзеня.


Адрас: вул. Ірынінская, 19.


gp.by