Прэс-канферэнцыя “Народнага рэферэндуму”

Шаноўнае спадарства, добрага дня!

Запрашаем вас на прэс-канферэнцыю “Народнага рэферэндуму”, якая адбудзецца ў чацвер, 2 кастрычніка.

Тэма: Народны іспыт для беларускага парламента.

У дзень адкрыцця восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў мы перададзім парламентарыям 50 тысяч подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндуму”.
Прэс-канферэнцыя пачнецца аб 11-й гадзіне ў офісе “Гавары праўду” (вул. Ленінградская, 5-37). Удзел у ёй возьмуць Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч і Мечыслаў Грыб.

Яны распавядуць пра працэс збору подпісаў, змест звароту да дэпутатаў, правядзенне грамадскіх слуханняў паводле пытанняў ініцыяванага рэферэндуму.

Затым асабіста занясуць 50 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў Дом ураду, дзе месціцца парламент.

Дэпутатаў чакае іспыт: ці здольныя яны сказаць ТАК! волі народа…