«Новая мова фотажурналістыкі - multimedia». Мінск-Вільня (Заяўкі – да 6 кастрычніка)
Майстар-клас Андрэя Лянкевіча. 10 кастрычніка (Мінск) – 28 снежня 2014 г. (Вільня).
Андрэй Лянкевіч — фотажурналіст, які супрацоўнічаў з сусветнымі фотаагенцыямі і выданнямі, выкладчык фатаграфіі ЕГУ мае гонар запрасіць вас на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia”.
АНОНС КУРСУ
Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia.
АНАТАЦЫЯ КУРСУ
Большая частка фотапрадукту, які ствараецца ў Беларусі, мае ўзровень, які не адпавядае патрабанням еўрапейскага рынку СМІ. На майстар-класе будуць разглядацца і дэталёва разбірацца лепшыя ўзоры заходняй фотажурналістыкі на прыкладзе і класічных фотарэпартажаў, і мультымедыя-праектаў.
Мэта майстар-класу — падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж і multimedia да канца майстар-класу.
УДЗЕЛЬНІКІ:
— авалодаюць метадалогіяй падрыхтоўкі фотарэпартажу ,
— пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы ў рэдакцыі (рэдактар-фатограф-дызайнер),
— навучацца выбіраць «тэхнічныя інструменты» для выканання задач — як сваіх, так і кліента (выкарыстанне ў сваёй працы як аматарскіх і прафесійных фотакамер, так і мабільных тэлефонаў) ,
— пашыраць разуменне «лічбавай фатаграфіі» і выкарыстанне яе разам з відэа, гукам ці музыкай — як прадукт сінтэзу multimedia, які ўсё шырэй выкарыстоўваецца сусветнымі СМІ.
ПРАВААБАРОНЧЫ АСПЕКТ
У тэматыку майстар-класу будзе інтэграваны праваабарончы аспект. Удзельнікам будзе прапанавана зрабіць серыю фотаздымкаў на праваабрончую тэматыку. У межах майстар-класу запланаваныя сустрэчы з праваабаронцамі.
ТЭРМІНЫ
Курс «Фотажурналістыка» разлічаны на тры месяцы — кастрычнік, лістапад, снежань 2014 г.
Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Мінску ў самым пачатку курса (10 кастрычніка) з 10.00 да 16.00.
Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе moodle, skype і рассылкі google groups.
Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым семінары ў Вільні 27-28 снежня 2014.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца у ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Фотажурналістыка»).
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
— Кароткі расповед пра сябе,
— Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе,
— Звесткі пра сяброўства ў ГА «БАЖ».
Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 г.
Коментарии: