Запрашаем журналістаў на двухдзённы трэнінг “Як прафесійна пісаць пра суды, турму і смяротнае пакаранне?”
Сумесна з міжнародным аб’яднаннем Penal Reform Internation мы правялі ўжо тры выдатных трэнінгі для журналістаў на тэму таго, як прафесійна пісаць пра суды, турмы і смяротнае пакаранне.
Цягам трэнінгаў сваімі думкамі з журналістамі дзяліліся адвакаты, праваабаронцы, былыя зняволеныя, святары і, канешне, прафесійныя медыятрэнеры. Цяпер мы рыхтуем апошні, самы вялікі і самы цікавы падобны трэнінг.
Ён адбудзецца 31 кастрычніка – 2 лістапада бягучага года
(Вечар пятніцы – субота – першая палова дня ў нядзелю)
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? І што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы? Адказы на усе гэтыя пытанні, а таксама цёплую, прыязную і сяброўскую атмасферу гарантуюць арганізатары
Удзел у трэнінгу возьмуць былыя зняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых аб’яднанняў, былыя адвакаты, а таксама журналісты з іменем і досведам працы ў тэме. У праграме запланаваная навучальная гульня “Суд прысяжных”.
Для рэгістрацыі на трэнінг дашліце, калі ласка, на адрас life@baj.by:
Імя і прозвішча, тэлефон і назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце.
Трэнінг праходзіць у Беларусі, таму ніякіх візаў удзельнікам не патрабуецца.
Заяўкі можна дасылаць да 30 кастрычніка, але колькасць месцаў абмежаваная.
Збор удзельнікаў запланаваны ў Мінску ў пятніцу 31 кастрычніка а 18:00
Іншагароднія ўдзельнікі змогуць далучыцца да нас і раніцай у суботу
Арганізатары забяспечаць удзельнікаў пражываннем на ўсе дні трэнінгу, харчаваннем і кампенсуюць транспартныя выдаткі. Трэнінг будзе праходзіць у Беларусі, таму ніякіх візаў удзельнікам мець не патрабуецца.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз life@baj.by
На гэтую ж тэму: