Традыцыйнае Купалле на Нёмане (Вайцюшкі)

Будзьма разам!
Пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у ноч з 6 на 7 ліпеня ў аграсядзібе “Вайцюшкі” пройдзе традыцыйнае Купалле на Нёмане.

Гаспадар сядзібы, Зміцер Вайцюшкевіч, чакае гасцей увечары ў пятніцу, 4-га: у гэты дзень госці могуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане. У нядзелю ж на рацэ адбудзецца традыцыйны купальскі абрад.

“6 ліпеня а 21 гадзіне будзе шэсце на Нёман, будзем пускаць колы, запальваць вогнішчы і скакаць праз іх пад купальскія песні ад гурту Guda. А пасля ўжо на тэрыторыі “Вайцюшкоў” пад кіраўніцтвам дзяўчат з “Гуды” чакаюцца танцы да ўпаду: ад старажытных да больш сучасных,” — пералічвае “купальскія” забавы Зміцер Вайцюшкевіч.

Наведаць Вайцюшкі і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмне можна за 100 тысяч рублёў.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.

Аграсядзіба “Вайцюшкі” знаходзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Васілевічы, 43.



З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер



Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki