Новым міністрам інфармацыі прызначана Лілія Ананіч
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Лілію Ананіч міністрам інфармацыі Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ананіч Лілія Станіславаўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1982-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты "Шлях камунiзму". У 1984-1992 гадах - рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск), у 1992-1996 гадах - рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі. У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку. У 2001-2003 гадах - намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года - першы намеснік міністра інфармацыі.
На гэтую ж тэму:
Лукашенко рассчитывает, что Ананич на новом посту привнесет что-то новое в работу Мининформа
Для СМІ нічога ня зьменіцца: Лілію Ананіч прызначылі міністрам інфармацыі
«Подпись Ананич стоит на многих предупреждениях независимым СМИ»