Мастацтва рэпартажу: «Ногі — у рукі. Агонь — у сэрца. План — у галаву» (Да 25 чэрвеня)
Дыстанцыйны курс. Час правядзення: 27.06.2014 — 06.09.2014.
АНОНС КУРСА:
Цягам трох месяцаў удзельнікі курса будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне рэпартажу.
ВЫ ХОЧАЦЕ:
— Даведацца пра сакрэты выбудовы рэпартажа?
— Зразумець, што такое эфект прысутнасці?
— Навучыцца паводзіць сябе ў адпаведнасці з сітуацыяй?
— Стаць запатрабаваным рэпарцёрам?
Тады запрашаем на курс “Мастацтва рэпартажу»!
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА ЎДЗЕЛЬНІКІ БУДУЦЬ:
- абмінаць “падводныя камяні” падчас збору, аналізу і выкарыстання сабранай фактуры;
- разбірацца ў відах рэпартажу;-
- умець сябе паводзіць у нестандартных і небяспечных сітуацыях;
- валодаць у неабходный ступені мультымедыйнымі ведамі і навыкамі;
- умець камунікаваць з рознымі тыпамі суразмоўцаў;
- пазбягаць “трансляцый” з “палаючага танка”;
- умець аддзяляць значнае ад дробязей.
ФАРМАТ:
Аднадзённая пачатковая сэсія будзе праведеная ў Мінску 27 чэрвеня (пятніца).
Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе Skype, Moodle.
Заключныя заняткі ў межах курсу адбудуцца ў Вільні ў першай палове кастрычніка.
МЭТА:
Мэта майстар-класа – падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах.
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТРЭНЕРА:
Аляксандр Коктыш (сябра Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", медыяэксперт), уладальнік ганаровага дыплома БАЖ “За ўсталяванне свабоды прэсы на Беларусі”, лаўрэат міжнароднай прэміі імя Л.Юдзінай, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, першай прэміі НІСЭПД (Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў).
УДЗЕЛЬНІКІ:
Група будзе набраная па выніках творчага конкурсу.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
- Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
- Адукацыя, месца працы, пасада.
- Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
- Сяброўства ў ГА "БАЖ".
- Кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона (-аў), электронны адрас, скайп).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца на пошту baj@baj.by (з пазнакай «Рэпартаж”) да 25 чэрвеня 2014.