Школа міжнароднай журналістыкі аб'яўляе набор (Да 16 чэрвеня)
Школа журналістыкі «Беларусь паміж Еўрасаюзам і Еўразіяй» для маладых беларускіх журналістаў (пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Даніі і медыя-праекту MYMEDIA) адбудзецца 19-20 ліпеня 2014 года ў Варшаве.
Канцэпцыя Школы:
Рэалізацыя ўдзельнікамі ўласнага журналісцкага праекту (артыкул, аўдыёрэпартаж) у рамках названай тэмы.
Уменні, якія атрымаюць удзельнікі Школы:
Навыкі зносін з палітыкамі, экспертамі, збору інфармацыі, працы «ў полі», працы ў групах; уменне аналізаваць сабраную інфармацыю.
Прынцыпы працы Школы:
Усе ўдзельнікі будуць падзеленыя на некалькі міні-рэдакцый. З кожнай з іх будзе працаваць ментар (журналіст-трэнер). Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская.
Умовы ўдзелу:
1. Адбор удзельнікаў Школы праводзіцца на конкурснай аснове. Дакументы для ўдзелу могуць падаваць студэнты 4-5 курсаў гуманітарных і сацыяльна-эканамічных спецыяльнасцяў, а таксама маладыя беларускія журналісты (у тым ліку тыя, што жывуць за межамі Беларусі) да 30 гадоў. Вітаецца ўдзел журналістаў з рэгіёнаў Беларусі.
2. Для ўдзелу ў Школе неабходна выслаць пашыранае рэзюмэ (з інфармацыяй пра адукацыю і прафесійны досвед канкурсанта, валоданне мовамі, навыкі працы з ПК, кантактныя дадзеныя, хобі), таксама тэзісы або план артыкула (сцэнар радыёпраграмы) на адрас beljournalism@gmail.com
3. Перавага аддаецца канкурсантам, у якіх ёсць публікацыі на тэму міжнароднай палітыкі і еўраінтэграцыі.
4. Тэматыка тэзісаў/планаў будучых матэрыялаў павінна тычыцца аналізу геапалітычнай будучыні Беларусі ў выніку ўключэння ў працэсы еўразійскай інтэграцыі; перспектыў стасункаў з Еўрасаюзам; розных аспектаў дачыненняў Беларусі з Расіяй, Украінай у найбліжэйшай будучыні.
5. Кожны ўдзельнік Школы за час яе працы павінен скончыць свой журналісцкі матэрыял і здаць яго арганізатарам. Для тых удзельнікаў, якія будуць рыхтаваць аўдыёматэрыялы, вызначаецца асобны дэдлайн для завяршэння.
6. Аўтары некалькіх найлепшых журналісцкіх матэрыялаў (іх вызначаць ментары і спецыяльнае журы) атрымаюць прызы ад арганізатараў Школы.
Дэдлайн падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе – 16 чэрвеня 2014 г. Канкурсантаў, якія прайшлі адбор, праінфармуюць пра гэта да 18 чэрвеня.
Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў Школы аплачваюць арганізатары, забяспечваецца візавая падтрымка.