26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў
26 чэрвеня а 15.00 у кабінеце № 407 суду Цэнтральнага раёна горада Мінска, што па вуліцы Кірава, 21 (у будынку, забраным у Беларускага гуманітарнага ліцэя), суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.
У скарзе, накіраванай у гэты суд 17 сакавіка, прадстаўнікі грамадскасці прасілі абавязаць Генеральную пракуратуру прадпрыняць дзеянні для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА “БелРэстІнвест”, а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю “Бульбаш-хол” з тэрыторыі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такім чынам павінна быць выканана прадстаўленне Генеральнай пракуратуры Мінскаму аблвыканкаму ад 27 лістапада 2012 г.
Сярод заяўнікаў скаргі — старшыня ГА “Хрысціянская злучнасць “Курапаты” 85-гадовы Вацлаў Нямковіч, старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч, грамадскія дзеячы і навукоўцы Вацлаў Арэшка і Вінцук Вячорка, а таксама грамадскі актывіст Алесь Макаў, які восенню 2008 году затрымаў у Курпатах вандалаў, за што пазней страціў працу.