Журналістаў запрашаюць у Летнюю Акадэмію Шведскага Інстытута (Да 3 жніўня)


Летняя Акадэмія Шведскага Інстытута прапаноўвае трэнінг па кіраванні праектамі і супрацьдзеянні карупцыі з 22 верасня па 3 кастрычніка для спецыялістаў у сферы грамадскага адміністравання, а таксама для студэнтаў факультэтаў паліталогіі, эканомікі, журналістыкі і г.д.

Да ўдзелу запрашаюць людзей узросту 25 – 35 гадоў з Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Удзел бясплатны, кампенсуецца кошт падарожжа, а таксама пражыванне і харчаванне. Трэнінг будзе праходзіць у Лундскім універсітэце.

Для ўдзелу трэба падаць: матывацыйны ліст, рэзюмэ, апісанне праблемнага праекта, рэкамендацыю. Прыём дакументаў да 3 жніўня. Больш падрабязна – ТУТ.