Велаэкскурсія “Мінскія хіпаны”

Будзьма разам!
Мінскія хіпаны - гэта экскурс у разняволена-валасатыя шасцідзесятыя і семідзесятыя. Тутэйшая моладзь, пачуўшы на замежных радыёхвалях, што глушыліся спецслужбамі, музыку новага часу, вырашыла стварыць свае “Бітлз” і “Лед Зэпелін”. І канешне, нічога ў іх не атрымалася, бо захацелася спяваць па-свойму. Так узніклі “Песняры”, сабраныя Уладзімірам Мулявіным па мінскіх тусовачных клубах… Нашая вандроўка – па мясцінах баявой славы беларускага і не толькі рок’н’ролу: месца першага канцэрту “Мроі”, модныя бітніцкія танц-пляцоўкі, месца загадкавага забойства Славы Максакава, сцяна Цоя, легендарныя тусовачныя месцы: сквер Грыцаўца, Брадвэй, Зялёны пад’езд, Памыйка і інш… Рыхтуйце шузы і клёшы – дзеці кветак вяртаюцца ў горад!

Арганізатар – “Менскі велашпацыр”

Старт – 30 траўня, пятніца, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця.

Працягласць – 3 гадзіны.

Кошт – 75 тбр; зніжка студэнтам, пенсіянерам, сябрам “Мінскага роварнага таварыства”.

Група – не болей 15 чалавек.

Падрабязнасці:

www.mienskbiketour.by