«Аптымальныя прэс-службы» (да 16 мая)
ТРЭНЕРЫ: Аляксандр КЛАСКОЎСКІ, Аляксандр КОКТЫШ. 17.05.2014 — 21.06.2014.
ВЫ ХОЧАЦЕ:
— каб ваша арганізацыя стала больш пазнавальнай у публічнай прасторы?
— каб яна набыла трывалы станоўчы імідж?
— каб у вас былі плённыя кантакты са сродкамі масавай інфармацыі?
Тады запрашаем на курс “Аптымальныя прэс-службы”.
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ:
— умець ствараць запатрабаваныя і якасныя прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы для СМІ;
— наладжваць сталае супрацоўніцтва з неабходнымі сродкамі масавай інфармацыі;
— праводзіць прэсавыя канферэнцыі ў патрэбным для вас фармаце;
— удала змагацца з інтэрнэт-тролямі ў сацыяльных сетках;
— планаваць сваю інфармацыйную дзейнасць на блізкую і доўгатэрміновую перспектыву.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных зносін з грамадствам.
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТРЭНЕРАЎ
Аляксандр Класкоўскі (кіраўнік аналітычных праектаў naviny.by, медыяэксперт)
Аляксандр Коктыш (член праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў, медыяэксперт)
АПІСАННЕ КУРСУ:
Курс “Аптымальныя прэс-службы”
17.05.2014 — 21.06.2014
Складаецца з пяці сесій.
Заняткі будуць праводзіцца ў Мінску раз на тыдзень па суботах з 10.00 да 16.00.
Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Аптымальныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: press@baj.by да 16 мая.
Ваша заяўка павінна змяшчаць:
1. Матывацыю ўдзелу ў серыі трэнінгаў.
2. Назву і пасаду ў арганізацыі, якую вы прадстаўляеце.
3. Вашы кантактныя даныя (нумар тэлефона (-аў), электронны адрас, скайп).