Збіраешся ў “гарачую кропку”? Паслухай парады экспертаў!
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” рыхтуе адукацыйны курс для сябраў арганізацыі, якія збіраюцца асвятляць падзеі ў зоне масавых маніфестацый і канфліктаў.
Цягам зімы і вясны бягучага года некалькі дзясяткаў беларускіх журналістаў працавалі падчас гарачых падзеяў ва Украіне. Вельмі часта гэтая праца звязаная з рызыкай для жыцця і здароўя.
Як абараніцца ад небяспекі? Як паводзіць сябе ў “гарачай кропцы”? Як падрыхтаваць сябе фізічна і маральна? Пра ўсё гэта раскажуць калегі з багатым досведам працы ў месцах канфліктаў.
На гэтым этапе фармуецца навучальная група. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у трэнінгу, дашліце, калі ласка, на адрас baj@baj.by ліст (з пазнакай “Гарачая кропка”), у якім укажыце:
1. Імя, прозвішча і назву выдання, з якім супрацоўнічаеце.
2. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
3. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Па меры фармавання групы ўсім залічаным на курс дашлюць інфармацыю пра час і месца правядзення заняткаў.