Ток-шоу “Культура партнёрства. Ці знойдуць агульную мову бізнес і мастацтва?”

Будзьма разам!

Пачатак: 01.04 (19:00)
Крэатыўная прастора “ЦЭХ”
(Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх)




Ток-шоу 1 красавіка – трэцяе ў серыі веснавога цыклу дыскусій ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” па высвятленні стасункаў з культурай. Гэтым разам на чыстую ваду будуць выводзіцца ўзаемаадносіны паміж… бізнесам і мастацтвам.

Мастацтва і бізнес – самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам.

У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнесу і культурнага сектара – справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава перакладае частку сваіх клопатаў пра культуру на плечы бізнесу.

У Беларусі сітуацыя іншая. З аднаго боку, дзяржава з розных прычынаў не надае належнай увагі культурніцкай сферы. Бізнес жа найчасцей успрымае “культуру” як пабіраху, а “культура” глядзіць на бізнес выключна як на “кашалёк”. Камунікацыйная праблема відавочная. Што яшчэ перашкаджае супрацы паміж бізнесам і мастацкімі коламі і “падсілкоўвае” розніцу ў мысленні прадстаўнікоў названых сфераў?

Паспрабуем пабудаваць камунікацыйныя “масты” разам!

Цягам ток-шоу мы складзем супольны “слоўнік-перамоўнік” паміж бізнесам і мастацтвам. надаючы асаблівую ўвагу наступным пытанням:

- Што дае падтрымка культурніцкага праекта бізнес-кампаніі?

- Дзе і як шукаць кампанію-спонсара? Які культурніцкі праект можа “зачапіць” бізнес?

- Ці мусіць “прагінацца” аўтар праекта пад патрабаванні/жаданні спонсара?

- Якое месца маралі ў падборы брэнда-партнёра?

- Доўгатэрміновае партнёрства паміж бізнесам і мастацтвам рэальнае?

Экспертамі выступяць культуролагі, культурніцкія менеджары, прадзюсары, бізнесоўцы.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумэн.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.