Гомель. Гуканне вясны

Будзьма разам!

Пачатак: 22.03 (12:00)
філіял Веткаўскага музея
(Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)


Тэлефон: (8-029) 335-06-00 (Пятро);

Гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае ўсіх, каму надакучылі халады, пагукаць вясну на ўзбярэжжы ракі Сож.

Абрад пройдзе на свята Саракі – 22 сакавіка.

Архаічныя веснавыя спевы ад гурта “Стаўбунскія вячоркі” (в. Стаўбун), ваджэнне карагодаў, вясёлыя гульні, спальванне пудзіла Зімы – усё гэта і шмат чаго іншага абяцаюць ініцыятары падзеі.

Усе, хто жадае паўдзельнічаць у абрадзе, могуць прадыходзіць а 12-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея: пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Даведкі па тэлефоне: (8-029) 335-06-00 (Пятро).