«Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» (Апошні дзень!)


Навучальны курс для журналістаў-пачаткоўцаў. Мінск-Вільня.

Інфармацыя — асноўны і самы запатрабаваны «тавар» сродкаў масавай інфармацыі. «Запакаваны» гэты тавар звычайна ў трох асноўных жанрах: навіна, рэпартаж, інтэрв’ю. Менавіта яны інфармуюць грамадства, што, дзе, калі і як адбылося, хто галоўны «стваральнік» альбо герой падзеі.

Гэта не так проста: здабываць для навінаў факты, што не ляжаць на паверхні, ствараць «эфект прысутнасці» ў рэпартажах і падчас інтэрв’ю пачуць менавіта тое, што прывабіць чытача.

Як зрабіць свой «тавар» унікальным, якраз і будзем вучыцца падчас арыентаванага на набыццё практычнага досьведу курса «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» для тых, хто робіць першыя крокі ў журналістыцы, аднак мае вялікае жаданне стаць прафесійным рэпарцёрам.

 

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

— дзе і як шукаць інфармацыю;

— чым адрозніваюцца інфармацыйныя жанры ад аналітычных і мастацка-публіцыстычных;

— што такое навіна і як павінен журналіст будаваць сваю «піраміду»;

— як здабыць эксклюзіў падчас прэс-канферэнцыі;

— яікя пытанні «выстрэльваюць» і як здабыць інфармацыю ў самага складанага суразмоўцы;

— структуру рэпартажу і чым дасягаецца «эфект прысутнасці».

 

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— збіраць інфармацыю і пісаць навіны;

— карыстацца прафесійнымі прыёмамі для стварэння «эфекту прысутнасці» ў рэпартажы;

— карыстацца тэхнікай пастаноўкі пытанняў і стратэгіі інтэрв’ю, а таксама працаваць са складанымі суразмоўцамі і ў складаных сітуацыях.

 

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты-пачаткоўцы, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты з Мінска і рэгіёнаў.

Удзельнікаў чакаюць восем майстар-класаў ад уласных карэспандэнтаў міжнародных агенцтваў навін, а таксама вядомых беларускіх журналістаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

 

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» распачнецца 12 красавіка і скончыцца 28 чэрвеня.

Складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні.

Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Information») да 7 красавіка.

 

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная!