Прэсавая канферэнцыя сябраў Сакратарыяту кампаніі назірання за мясцовымі выбарамі - 2014 “Права выбару”

28 лютага 2014 г. (пятніца) адбудзецца прэсавая канферэнцыя сябраў Сакратарыяту кампаніі назірання за мясцовымі выбарамі - 2014 “Права выбару”. Яна будзе прысвечаная канчатковым вынікам рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прадстаўляюць арганізацыі-удзельніцы кампаніі “Права выбару”, па выніках разгляду скаргаў на нерэгістрацыю, а таксама агульнай хадзе кампаніі. На канферэнцыі будзе прэзентаваная аналітычная справаздача кампаніі "Права выбару" па выніках рэгістрацыі кандыдатаў.

Месца правядзення прэс-канферэнцыі – сядзіба Партыі БНФ (г. Мінск, вул. Чарнышэўскага 3). Пачатак – у 11.00.

Прэсавая служба кампаніі “Права выбару”.
press@pravovybora.by
+375 25 777 84 24

Інфармацыя пра кампанію “Права выбару”

Кампанія “Права выбару” праводзіцца на падставе ліпеньскага (2013 г.) пагаднення дэмакратычных сілаў, якое падпісалі арганізацыйны камітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Рух «За свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і прагрэсу. Галоўнай мэтай кампаніі з'яўляецца актыўная дапамога дэмакратычным кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў па вызначэнні і абароне сапраўднага волевыяўлення грамадзян. Ініцыятыва скіраваная на прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчага працэсу, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.