Уганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты Апостраф 2013”

Будзьма разам!

Пачатак: 25.02 (18:00)
Арт-Сядзиба
(Мінск, завулак Інструментальны, 6)

Кошт: Уваход вольны


25 лютага (аўторак) у Арт-Сядзібе (Мінск, завулак Інструментальны, 6) адбудзецца Уганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты Апостраф 2013” часопіса “Дзеяслоў”. Сёлета будуць адзначаны найлепшыя публікацыі ў намінацыях “Паэзія”, “Проза” і “Non-fiction”.

Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў – за ўклад у сучасную беларускую літаратуру.

Возьмуць удзел знаныя дзеяслоўцы, пісьменнікі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, а таксама намінаваныя аўтары. Выступіць музыкант Яўген Барышнікаў.

Онлайн-галасаванне за намінантаў працягваецца да 24 лютага тут.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.