Прэс-канферэнцыя ініцыятараў "Народнага рэферэндуму"

Добрага дня, шаноўнае спадарства!

Запрашаем Вас на прэс-канферэнцыю ініцыятараў кампаніі ”Народны рэферэндум”, прысвечаную пачатку і першым вынікам збору подпісаў грамадзян у яго падтрымку кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць генерал Валерый Фралоў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік кіраўніка грамадзянскай кампаніі ”Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў і першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

---------------------------------------------------------------------------------

Прэс-канферэнцыя пачнецца аб 11-й гадзіне 29 студзеня, у сераду, у офісе Руху “За Свабоду” (адрас: праспект Незалежнасці, 80-73).