Конкурс фотаздымкаў і малюнкаў "Беларусь вачыма журналістаў" на сайце БАЖ працягваецца

Шаноўныя калегі! Конкурс фотаздымкаў і малюнкаў “Беларусь вачыма журналістаў”, які ладзіцца на сайце грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з пачатку снежня 2006 года, завершыцца 3 мая 2007 года. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў будзе прымеркавана да Сусветнага дня свабоды прэсы.

На мінулым тыдні журы разглядзела творчыя працы, дасланыя на конкурс, і зрабіла прамежкавыя вынікі. Аўтараў лепшых твораў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

А пакуль, конкурс працягваецца, нагадваем умовы і запрашаем да ўдзелу ўсіх сябраў БАЖ. Для гэтага дашліце нам на адрас: sasdream@baj.by свае лепшыя фотаздымкі, малюнкі, карыкатуры альбо шаржы.

Тэма – адвольная. Вы можаце адрэагаваць на злобу дня, а магчыма, убачыце ў чымсьці сімвал будучыні альбо мінулага. Не важна, ці з’яўлялася ваша праца ў газеце, вам гэта падабаецца – дасылайце.