"Витебский курьер М" пагадзілася друкаваць "Віцебская абласная друкарня"
Незалежную газету “Витебский курьер М” пагадзілася друкаваць дзяржаўная “Віцебская абласная друкарня”. 30 сакавіка дырэктар прадпрыемства Я.Ларычаў нечакана падпісаў дамову з рэдакцыяй тэрмінам на адзін месяц.
У гэты ж дзень друкарня прыняла ў працу падрыхтаваныя нумары газеты за 27 і 30 сакавіка. Як паведаміў Уладзімір Базан, галоўны рэдактар “Витебского курьера”, за мінулыя выхадныя быў узноўлены продаж газеты грамадскіх распаўсюднікаў.
Нагадаем, пасля таго, як 22 сакавіка паліграфічнае прадпрыемства “Віцебская абласная друкарня” адмовілася друкаваць недзяржаўную грамадска-палітычную газету “Витебский курьер”, з яго ўзялі прыклад усе друкарні вобласці. Кіраўніцтва “Выдавецкага дома “Витебский курьер” ужо было гатовае прыпыніць дзейнасць газеты на месяц.