"Народную волю" вызвалілі
Каля 17.30 машына з накладам "Народнай волі" выехала з Дубровенскага аддзелу міліцыі, дзе выданне ўтрымлівалі з вечара 3 студзеня. Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч. Сп. Сярэдзіч, аднак, лічыць, што "газета будзе канчаткова вызваленая, калі патрапіць у рукі да чытача". "На шляху да Мінска яшчэ як мінімум чатыры РАУСы", - зазначае галоўны рэдактар.
Затрыманне першага ў новым годзе, здвоенага 8-палоснага нумару выдання, які выйшаў накладам 27 тысяч асобнікаў, адбылося ўвечары 3-га студзеня. Пры перасячэнні расійска-беларускай мяжы супрацоўнікі аддзелу кантрабанды мытнай службы затрымалі ўвесь наклад, спаслаўшыся на тое, што адзін з суправаджальных дакументаў быў аформлены неналежным чынам, - паведаміла Ражыё "Свабода".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"