«Школа Маладога Журналіста-13» – асветніцкі праект для гродзенскай моладзі
Маладыя гродзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа Маладога Журналіста-13».
Маладыя гродзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа Маладога Журналіста-13».
ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.
За 12 год праз «Школу» прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнет-журналістыкі» і многія іншыя).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты і радыё «Твой стыль».
Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ-13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75 71 72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.