Запрашае школа маладых журналістаў (Гродна). Абноўлена!


Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сэктар» абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.

Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14!

Тут ты атрымаеш веды і ўменні ад прафесійных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыццё!

ШМЖ — гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё і інтэрнэт журналістыкі» і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты і радыё «Твой стыль», а таксама ў відэарэдакцыі.

Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект «Школа маладога журналіста» (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат.

Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста -14» запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

8 (0152) 75 71 72;

8 (029) 7 830 845.