Гродзенцы распачынаюць чарговую «Школу маладога журналіста»


­Гродзенская «Школа маладога журналіста» распачала чарговы асветніцкі праект для актыў­най моладзі. Усе, хто жадае стаць журналістам, маюць выдатную магчымасць авалодаць азамі цікавай прафесіі і паспрабаваць сябе ў рэпарцёрскай дзейнасці.­

­Гродзенская «Школа маладога журналіста» распачала чарговы асветніцкі праект для актыўнай моладзі. У­се, хто жадае стаць журналістам, маюць выдатную магчымасць авалодаць азамі цікавай прафесіі і паспрабаваць сябе ў рэпарцёрскай дзейнасці.

 

Праект «Школа маладога журналіста» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр “Трэці Сектар”» на працягу 11 гадоў. Выпускнікі школы працуюць у розных дзяржаўных і недзяржаўных мас-медыя — “Белсат”, АНТ, газетах “Наша Ніва”, “Белорусы и рынок” і “Вячэрні Гродна”.

На думку каардынатара школы маладога журналіста Хрысціны Марчук, маладыя людзі падчас навучання, акрамя прафесійных ведаў, знаходзяць для сябе шмат цікавага і карыснага: «Моладзь атрымлівае магчымасць дадатковай сацыялізацыі і знаёмства з працай грамадскіх арганізацый, а таксама можа мае шанец рэалізаваць свае здольнасці і падвысіць грамадзянскую кампетэнцыю».

Праект «Школа маладога журналіста» ўяўляе з сябе 7-месячныя навучальныя курсы. У якасці трэнераў да працы прыцягваюцца вядомыя беларускія і замежныя журналісты.