Міліцыя папярэдзіла дэманстрантаў, што супраць іх могуць прымяніць сілу
14 гадзін 05 хвілін. Толькі што міліцыянеры звярнуліся па гучнагаварыльніку да дэманстрантаў і паведамілі, што мітынг каля Акадэміі навук забаронены. Папярэдзілі, што супраць дэманстрантаў, калі не разыдуцца, будуць прымененыя сіла і спецсродкі. Удзельнікам акцыі “Дзень волі” прапанавалі ісці да Нацыянальнай бібліятэкі альбо ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.
14 гадзін 05 хвілін. Толькі што міліцыянеры звярнуліся па гучнагаварыльніку да дэманстрантаў і паведамілі, што мітынг каля Акадэміі навук забаронены.
Папярэдзілі, што супраць дэманстрантаў, калі не разыдуцца, будуць прымененыя сіла і спецсродкі. Удзельнікам акцыі “Дзень волі” прапанавалі ісці да Нацыянальнай бібліятэкі альбо ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.
Арганізатары акцыі паведамілі, што чакаюць яшчэ калону ўдзельнікаў, якая рушыцца з боку Палаца спорту, каб аб’яднацца і разам пайсці. Па звестках, у гэтай калоне знаходзіцца Аляксандр Мілікевіч.