Калона дэманстрантаў дайшла да плошчы Я.Коласа
На 12.50 калона дэманстрантаў дайшла да плошчы Якуба Коласа. На чале калоны з'явіліся актывісты “Маладога фронту”, разгарнулі расцяжкі, прысвечаныя Дню волі. Канец калоны праглядаецца ў раёне плошчы Перамогі.

Журналісты працуюць у калоне, асвятляючы падзеі ў рэжыме нон-стоп.
Людзі ідуць па правым баку праспекта, частка перайшла на левы бок. Следам за дэманстрантамі рушаць АМАПаўцы, накіроўваючы рух людзей і забараняючы ім вярнуцца назад у бок Кастрычніцкай плошчы. На праспекце ўздоўж тратуару ад скрыжавання з вуліцай Казлова праз кожныя некалькі метраў стаяць міліцыянты.
Па апошняй інфармацыі, у раёне вуліцы Няміга спынена калона людзей, якія ішлі далучыцца да дэманстрацыі на праспекце.