Дзярждэпартамент ЗША: Улада Беларусі абмяжоўвае свабоду друку


Беларускія ўлады ў 2006 годзе працягвалі абмяжоўваць свабоду друку, - паведамляецца ў справаздачы аб правах чалавека ў свеце, якую штогод рыхтуе Дзярждэпартамент ЗША.

Беларускія ўлады ў 2006 годзе працягвалі абмяжоўваць свабоду друку, – паведамляецца ў справаздачы аб правах чалавека ў свеце, якую штогод рыхтуе Дзярждэпартамент ЗША.

Паводле абнародаванага сёння дакументу, “улады Беларусі адвольна канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасці і зачынялі незалежныя газеты або абмяжоўвалі іх пашырэнне. На нешматлікія ацалелыя незалежныя выданні часта накладаліся штрафы, звычайна паводле абвінавачання ў паклёпе або за невыкананне жорсткіх працэдураў рэгістрацыі, – як паведамляецца на сайце Радыё “Свабода”.

У справаздачы звяртаецца ўвага на ўціск іншых грамадзянскіх свабод. Як прыклад, разгоны сілавымі службамі мірных акцый пратэсту з прымяненнем грубай сілы, цкаванне і закрыццё няўрадавых арганізацый і палітычных партый.

Таксама Дзярждэпартамент выказаў заклапочанасць у сувязі з дыскрымінацыяй беларускай мовы. Нацыянальная мова амаль не ўжываецца ў прамовах і публікацыях афіцыйных асоб, выціскаецца з сістэмы школьнай адукацыі, – падкрэсліваецца ў справаздачы.