Супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль, на якім везлі газету "Товарищ"
11 студзеня ўвечары непадалёку ад вёскі Беліца на трасе Мінск-Гомель дзяржаўтаінспектары затрымалі аўтамашыну старшыні Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валерыя Рыбчанкі і яго паплечніка Віктара Балянкова, якія везлі ў Гомельскую вобласць каля 5 тысяч асобнікаў газеты "Товарищ".
11 студзеня ўвечары непадалёку ад вёскі Беліца на трасе Мінск-Гомель дзяржаўтаінспектары затрымалі аўтамашыну старшыні Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валерыя Рыбчанкі і яго паплечніка Віктара Балянкова, якія везлі ў Гомельскую вобласць каля 5 тысяч асобнікаў газеты “Товарищ”.
Пасля затрымання супрацоўнікі Жлобінскай дзяржаўтаінспекцыі Саўкоў і Літаш загадалі Рыбчанку ехаць у райаддзел міліцыі. Там быў праведзены дагляд аўтамашыны.
Прыкладна праз 2 гадзіны 20 хвілін актывістаў ПКБ адпусцілі. Газеты міліцыя не канфіскоўвала, пратакол не складала.
Дзеянні супрацоўнікаў ДАІ актывісты ПКБ збіраюцца абскарджваць у вышэйшай інстанцыі.